Экстренная психологическая помощь населению

Могилевская областная психиатрическая больница

8-0222-711161

Республиканская детская телефонная линия

8-801-100-1611

Благотворительность

Расчетный счет для оказания благотворительной помощи:
р/с BY 12 AKBB
3642 0000 0006 0000 0000
ЦБУ №726 Ф-л №700
ОАО «АСБ Беларусбанк»

МФО (BIC) AKBBBY2X
УНП 700027590
ОКПО 02149775

Мы благодарны любой спонсорской помощи!

Год качества
Яндекс.Метрика

Без іх іменаў я Беларусь не ўяўляю…

27 лістапада адбылося адкрыццё тыдня па беларускай мове і літаратуры «Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю…», прысвечанага Я. Купалу, Я. Коласу і Ф. Скарыну.

bel (2)

У першы дзень тыдня ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры вучням былі прапанаваны кніжная выстава і літаратурная газета. У бібліятэцы ў гэты ж дзень Маісеева Ірына Леанідаўна запрасіла вучняў 5-7 класаў на вусны часопіс «Кніга і час». Мерапрыемства выклікала сапраўдную цікавасць выхаваўцаў. Яны атрымалі новыя веды пра мінулае і яго выдатных дзеячоў.

Аўторак, 28 лістапада, быў прысвечаны «Тайнам біяграфій» Я.Купалы і Я. Коласа. Вучні 8 — 11 класаў мелі магчымасць пашырыць свой кругагляд, даведацца пра цікавыя, патаемныя звесткі аб жыцці і дзейнасці славутых беларускіх класікаў.

bel (3)

29 лістапада ў актавай зале школы прайшоў тур знаўцаў «Шляхамі Я. Купалы і Я. Коласа». У гульне прымалі ўдзел каманды “Каласок” і “Беларусы”. Капітанамі каманд былі вучні 7 класа Гродская Мар’яна і Васільеў Уладзімір. Мерапрыемства захапіла як удзельнікаў каманд, так і гледачоў. Вучні ўзнавілі свае веды пра жыццё і дзейнасць пісьменнікаў, прадэманстравалі сваю начытанасць, кемлівасць, здольнасць да прыняцця творчых рашэнняў. Перамагло сяброўства. Віншуем!

30 лістапада адбылася тэатралізаваная пастаноўка па знакамітай камедыі Я. Купалы «Паўлінка». Вучні старэйшых класаў паказалі свае творчыя здольнасці, акцёрскую таленавітасць і майстэрства пераўвасабляцца ў герояў камедыі. Пастаноўка выклікала не толькі смех, але і вялікае захапленне ў гледачоў. Гульня акцёраў была на вышыні!!!!!!!!

1 снежня былі падведзены вынікі прадметнага тыдня.

bel (1)

Оставить комментарий