Квэст-гульня «Скарбніца беларускай мовы»
19 лютага ў нашай школе прайшла займальная квэст-гульня «Скарбніца беларускай мовы». Вучні трэціх і чацвёртых класаў паспяхова прайшлі выпрабаванні на пяці розных станцыях.
На адной з іх школьнікі пазнавалі вядомых пісьменнікаў па іх творах і перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. На перапынку паміж інтэлектуальнымі заданнямі дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомую гульню «Збор бульбы». Творчыя здольнасці вучні праявілі, ствараючы яркі калаж пра родную мову і складаючы сінквейн. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі карысныя падарункі — кніжныя закладкі з партрэтамі беларускіх пісьменнікаў.












