Дзень роднай мовы
Якая лагодная, чароўная i мiлагучная наша родная мова!
21 лютага мы далучылiся да святкавання Дня роднай мовы.
У гэты дзень прайшлі класныя гадзіны i выхаваўчыя мерапрыемствы:
вечарына «Цвяток Радзiмы — васiлек»», гульня «Добры дзень у хату», гульня — падарожжа «Родная мова-матчына мова», гасцёўня «З вытокаў роднай мовы», iнтэрактыўная гульня «Пагуляем у роднае слова».
У час мерапрыемстваў удзельнікам распавядалi гiсторыю ўзнiкнення i абвяшчэння мiжнароднага Дня роднай мовы,узгадалi шляхi станаўлення беларускай дзяржаўнай мовы.Вучнi размаўлялi на беларускай мове, выяўлялi асаблiвасцi роднaй мовы, разгадвалi загадкi, тлумачылi прыказкi i прамаўкi, слухалi музычныя творы, вялi гутарку пра беларускiя традыцыi, святы, культуру,чыталi вершы беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў.