Экстренная психологическая помощь населению

Могилевская областная психиатрическая больница

8-0222-711161

Республиканская детская телефонная линия

8-801-100-1611

Благотворительность
Расчетный счет для оказания благотворительной помощи:
р/с BY 12 AKBB
3642 0000 0006 0000 0000
ЦБУ №726 Ф-л №700
ОАО «АСБ Беларусбанк»

МФО (BIC) AKBBBY2X
УНП 700027590
ОКПО 02149775

Мы благодарны любой спонсорской помощи!

Год качества
Яндекс.Метрика

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 23 верасня ў школе прайшоў тыдзень роднай мовы “Як ты дарага мне, мая родная мова!”. У рамках тыдня кожны ўдзельнік меў магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, выразіць шчырую любоў да сваёй Радзімы і ўдзячнасць роднай мове.

Распачынаўся тыдзень 19 верасня з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Мэтай мерапрыемства была актывізацыя нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу. У першы дзень тыдня ў бібліятэцы школы была арганізавана выстава мастацкай і вучэбнай літаратуры на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. У гэты ж дзень класнымі кіраўнікамі для вучняў 6-11 класаў была праведзена віртуальная экскурсія “Пазнаём Беларусь”, а вучні 1-7 класаў наведалі этнаграфічны куток установы адукацыі.

Беларуская нацыянальная кухня — гэта спадчына, якую пакінулі нам продкі. Таму ў другі дзень тыдня, 20 верасня, прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Вучні 7-8 класаў разам з настаўнікамі гатавалі смачныя духмяныя беларускія дранікі, якімі потым частавалі ўсіх жадаючых.

Усе вучні школы творча падыйшлі да правядзення тэматычнага тыдня, і ў гэты ж дзень, 20 верасня, разам з выхавацелямі яны прынялі актыўны ўдзел у афармленні выставы малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Убачыць малюнкі з прыгожымі беларускімі краявідамі маглі ўсе жадаючыя ў наступны дзень.

Трэці дзень тыдня быў прысвечаны роднаму слову.
22 верасня для вучняў 7- 11 класа была арганізавана інтэлектуальная гульня “Знаўцы мовы”, у час правядзення якой вучні маглі паказаць свае веды па мове, прадэманстраваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.

У гэты ж дзень адбылася адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Не толькі ў гэты дзень, а і на працягу ўсяго тыдня кожны жадаючы мог прачатаць свой любімы верш на беларускай мове. Гучалі вершы Я.Купалы, Я.Купалы, Н.Гальпяровіча, Р.Барадуліна, У.Дубоўкі і інш.

Асаблівую цікавасць выклікала акцыя “Будзь у трэндзе”. “Модніцы” школы прадэманстравалі сукенкі з арнаментам беларускіх нацыянальных свят.

У другой палове дня выхавацелі Азенавай З.Г. і Грушэцкая Г.Н. запрасілі ўсіх жадаючых на інтэлектуальную гульню “Размаўляем па-беларуску”. Дзеці с цікавасцю перакладалі словы, цытавалі вершы, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі. Пад час мерапрыемства у зале панаваў святочны настрой.

На працягу ўсяго тыдня адбываўся марафон “Мова родная — мова модная”. Вучні і настаўнікі школы выконвалі прыгожыя беларускія песні, якія можно было пачуць у час перапынкаў і пасля заняткаў.

Апошнім акордам тыдня стала творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння паэта. Мерапрыемства было праведзена 23 верасня ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. Вучні старэйшых класаў нагадалі яркія старонкі жыцця і творчасці паэта, чыталі яго творы. Асабліва спадабалася ўсім чытанне верша М.Танка “Родная мова” ў выкананні вучаніц 9 класа.

Тэматычны тыдзень быў вельмі насычаным, яркім і запамінальным. Ен выклікаў неподробную цікавасць і захапленне ва ўсіх удзелькаў.

Оставить комментарий