Кожная пятніца – роднае, сваё
🇧🇾 Наша школа працягвае ўдзел у новым этапе праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» 🎥✨
Здымачны працэс нашага школьнага праекта часам прыносіць нечаканыя сюрпрызы. Вось і сёння нашы дзяўчынкі адправіліся ў сапраўднае «смачнае падарожжа»! 🛒🚶♀️
Новы выпуск «Кожная пятніца – роднае, сваё» зняты не ў школе, а ў звычайнай краме. І галоўным героем стаў… Бабруйскі зефір!
Гэты прысмак — сапраўдная легенда. Яго памятаюць яшчэ нашы бабулі, яго любяць нашы матулі, і цяпер ён падабаецца нам. Чаму? Бо гэта не проста зефір — гэта густ дзяцінства, які не змяняецца з гадамі. І галоўнае — зроблены ў Беларусі! 🇧🇾
💥Далучайцеся! Бо сваё — гэта не толькі смачнае, але і па-сапраўднаму роднае.
#ДзеньРоднагаСвайго #ДзеціПраСваё












